00:33 20.02.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ПРАДСТАЎНІЦА КАНГРЭСУ ЗША РАІЛАСЯ З АПАЗЫЦЫЯНЭРАМІ

Сёньня ў Менску адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі з супрацоўніцай апарату камітэту міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША . Яна дарадца старшыні камітэту па справах Эўропы, Расеі, Балканаў і Каўказу.

У сустрэчы, якая цягнулася больш за дзьве гадзіны, бралі ўдзел , , , , , , і .

Паводле Вінцука Вячоркі, мэта візыту прадстаўніцы камітэту — актуалізацыя беларускага пытаньня і фармаваньне далейшай палітыкі ЗША ў дачыненьні да Беларусі. Вінцук Вячорка адзначыў неабходнасьць каардынацыі палітыкі ЗША і Эўразьвязу адносна Беларусі:

“Цяпер былі зроблены некаторыя памылкі Эўрапейскім зьвязам, можа, з-за складанасьці прыняцьця рашэньняў. Тое, што былі адменены пэрсанальныя санкцыі пасьля выбарчага фарсу, відавочна, было ўспрынята беларускім грамадзтвам і з задавальненьнем пададзена ўладнай прапагандай як прызнаньне з боку Эўропы гэтага фарсу за паўнавартасныя выбары. І цяпер такі безумоўны прыезд спадара Саляны ў Беларусь пасьля цэлага шэрагу антыдэмакратычных, паказных жэстаў з боку Аляксандра Лукашэнкі таксама выклікае пытаньне”.
19.02.2009 18:33  

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме