21:00 15.09.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ПЦ «Вясна» запрашае на сустрэчу з гісторыкам Анатолем Сідарэвічам

ПЦ «Вясна» запрашае на сустрэчу з гісторыкам Анатолем Сідарэвічам

Мерапрыемства адбудзецца ў Магілёве 16 верасня ў 18-00 у грамадскім цэнтры “Кола” па зав. Чкалава,16.

Падчас сустрэчы Анатоль Сідарэвіч раскажа пра зараджэнне нацыянальнага дэмакратычнага руху ў канцы 80-х гадоў, дысідэнцтва ў БССР і карную псіхіятрыю.

Акрамя таго гісторык раскажа пра стаўленне сацыял-дэмакратаў да правоў чалавека.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Анатоль Сідарэвіч – гісторык, публіцыст, літаратурны крытык і палітык. Адзін з заснавальнікаў сучаснай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), аўтар праграмы партыі. У часы БССР за сваё іншадумства пераследваўся савецкай уладай.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме