15:01 28.11.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ПАСТАЎЛЕНА НА ЎЛІК НОВАЯ ПАРТЫЙНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ

28 лістапада 2016 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта першаму намесніку старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігару Барысаву ўручана пасведчанне №07-173 аб пастаноўцы на ўлік Кастрычніцкай раённай арганізацыі БСДП г. Магілёва. Рашэнне аб пастаноўцы на ўлік прынята галоўным упраўленнем юстыцыі 23 лістапада.

Да гэтага ў Магілёўскай вобласці дзейнічала адна пастаўленая на ўлік у галоўным упраўленні юстыцыі раённая арганізацыя – Ленінская у г. Магілёве.

Пастаноўка на ўлік Кастрычніцкай раённай арганізацыі дае магчымасць правесці устаноўчую канферэнцыю Магілёўскай абласной партыйнай арганізацыі і паставіць пытанне аб яе дзяржаўнай рэгістрацыі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме