00:01 12.06.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

ПАМЁР ПАЛІТОЛАГ ВІТАЛЬ СІЛІЦКІ

Гэта здарылася ўдзень у суботу, 11 чэрвеня. 38-гадовы Віталь Сіліцкі больш за год змагаўся з ракам (ныркі).

Перанёс аперацыю — яму выдалілі нырку, але, на жаль, пухліна дала метастазы ў лёгкія.

Яго назіралі дактары клінікі ў Бараўлянах. Сябры забяспечылі яго найлепшымі даступнымі лекамі. На жаль, хваробу выявілі на позняй стадыі, а метастазы былі знойдзеныя ў абодвух лёгкіх адначасова. Іх развіццё можна было толькі замарудзіць, але немагчыма было спыніць. З дапамогай Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) Сіліцкі нейкі час лекаваўся ў клініцы ў Бельгіі. Калі стала ясна, што ніякія зацверджаныя лекі не дзейнічаюць, ён нейкі час прымаў эксперыментальныя сродкі, што праходзяць апрабацыю ў ЕС.

Сіліцкі прыняў рашэнне вярнуцца ў Беларусь з Бельгіі, дзе праходзіў курс тэрапіі, пасля таго як стан здароўя стаў імкліва горшаць.

Апошнія тыдні ён трымаўся на абязбольваючых марфінах, а апошнія дні рэдка прыходзіў у прытомнасць.

За некалькі гадзін да адыходу яго чарговы, апошні раз наведаў праваслаўны святар. Па ягонай волі, гэта быў беларускамоўны святар.

Віталь Сіліцкі быў дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Гэта быў выдатны палітолаг з бліскучай адукацыяй і сусветным рэнамэ. Ён быў голасам незалежнай Беларусі, які гучаў з самых высокіх трыбун.

Ужо хворы, ён працаваў у рэжыме нон-стоп.

Як грамадзянін, ён быў бясконца адданы Беларусі і беларускасці.

Яго кнігі — ужо пасмяротныя — рыхтуюць да друку «ARCHE» і «Беларускі калегіум». У Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў яго зменяць Дзяніс Мельянцоў і Аляксей Пікулік.

У Віталя засталіся бацькі і брат.

У часе апошняй сустрэчы з сябрамі Сіліцкі прасіў перадаць лідарам апазіцыі, каб яны ішлі да людзей, ішлі на прадпрыемствы і неслі праўду пра сітуацыю ў краіне і шлях выхаду з яе.

«Я паміраю. Але зрабіце ўсё, каб жылі тыя ідэі, якімі я жыў», — сказаў ён сябрам у адзін з апошніх дзён.

Жыве Беларусь, Віталь!
Рэд.

    *  *   *

                                                                                   Умер Виталий Силицкий

11 июня на 39-м году жизни после тяжелой продолжительной болезни скончался директор Белорусcкого института стратегических исследований политолог Виталий Силицкий.

Виталий Силицкий родился 25 декабря 1972 года. Окончил Белорусский государственный университет (отделение социологии) в 1994 году. Получил степень магистра (Центральноевропейский университет, Венгрия) и доктора политологии (Ратгерский университет, США). В 1999-2003 гг. работал в Европейском гуманитарном университете в Минске. Был уволен администрацией по приказу властей за публичную критику политики президента страны. Затем стажировался в Международном форуме исследований демократии (Национальный фонд в поддержку демократии, США) и Стэнфордском университете.

Автор книги «Отложенная свобода: посткоммунистический авторитаризм в Сербии и Беларуси» (опубликована в журнале ARCHE в 2002 г.), соавтор Исторического словаря Беларуси (вместе с Яном Запрудником, Scarecrow Press, 2007). Автор более 100 публикаций в изданиях Беларуси, США, ЕС, России.

Специализировался в области политики экономических реформ, демократизации на постсоветском пространстве, на электоральных революциях и превентивном авторитаризме, политике ЕС на постсоветском пространстве, отношениях Беларуси с Россией и ЕС. В 2007 г. возглавил Белорусский институт стратегических исследований.

Светлая память тебе, Виталий

Редакция «НМ»

---------

См. публикации

Рэдакцыя сайта www.bsdp.org глыбока смуткуе ў сувязі са смерцю Віталя Сіліцкага і выказвае спачуванне родным і блізкім нябожчыка.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме