22:43 08.10.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Пікет у Бярозе: За годную працу – годны заробак!

Ілюстрацыйнае фотаУ Бярозе прайшоў пікет, прысвечаны Сусветнаму дню дзеянняў за дастойную працу. Мерапрыемства адбылося пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Удзельнікі пікету трымалі плакаты з надпісамі на працоўную тэматыку: “Не кантрактнай сістэме!”, “Правы чалавека ў сферы працы – вашы правы”, “За годную працу – годны заробак!”, а таксама быў выказаны пратэст падатку на дармаеда і падвышэнню пенсійнага ўзроста. Адзін з удзельнікаў трымаў плакат “Не – смяротнаму пакаранню у Беларусі”, напамінаючы грамадству, што ў Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання.img_5995Людзі выйшлі ў дажджлівае халоднае надвор’е, каб засведчыць парушэнне працоўных правоў у Беларусі, кажа кіраўнік Бярозаўскай суполкі прафсаюза РЭП Святлана Шымчук:

– Трэба бараніць свае правы, заяўляць пра тое, што мы не згодныя з уладамі. У нас шмат праблем, якія не вырашаюцца ўрадам, – гэта прыцясненне свабодных прафсаюзаў, нізкія заробкі, беспрацоўе. Трэба каб улада павярнулася тварам да людзей.Пікет прайшоў на стадыёне ў Паўночным гарадку без інцыдэнту. У пікеце прынялі ўдзел сябры прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці з Бярозы, праваабаронцы, сябры партыі БНФ і Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).IMG_5998.JPG
IMG_6003.JPGБеларускае Радыё Рацыя, Бяроза


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме