20:00 10.08.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Пікет Таццяны Караткевіч збіраў подпісы ў Пінску (фота)

Жыхары Пінска зацікавіліся Таццянай Караткевіч. Нягледзячы на спякоту, іх увагу прыцягваў бел-чырвона-белы сцяг і стэнд з інфармацыяй пра патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч, кажа сябра ініцыятыўнай групы Караткевіч Валянцін Лазарэнкаў:

- Людзі першы раз бачаць, што пікет стаіць у горадзе. Пазнаёміліся з біяграфіяй Таццяны Караткевіч. Значная частка з іх выказалася ў падтрымку. Вельмі добра аднесліся прадстаўнікі малога прадпрымальніцтва на рынку. Мы сабралі ўдвух каля 60 подпісаў за гадзіну.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме