12:00 04.08.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Не здымайцеся! (Адкрыты ліст Аляксея Янукевіча да Тацяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі)

Адразу хацеў бы адзначыць дзьве рэчы. Першае – сярод прыхільнікаў байкоту нямала людзей, якіх я шчыра паважаю. І ўсе напісанае ніжэй ня мае на мэце даць байкотчыкамнэгатыўную ацэнку. Я шчыра лічу неістотным, якія матывы насамрэч ляжаць у аснове іх пазыцыі: ці то сьвядомая палітычная лінія, ці то жаданьне прыгожа абгрунтаваць уласную недзеяздольнасьць, ці то страта сувязі з рэчаіснасьцю праз перадазіроўку пра-байкотнымі сайтамі ды суполкамі у віртуальнай прасторы.

Шаноўныя байкотчыкі, трэба неяк вызначацца. І, як ня дзіўна, любое вызначэньне пазыцыяў ставіць прыхільнікаў байкоту ў тупік. Калі выбары сапраўды нічога не вырашаюць, дык і байкот ня мае сэнсу, і ня можа быць ніякіх нэгатыўных наступстваў ад удзелу ў іх апазыцыі. Калі ж выбары ўсе ж нешта вырашаюць, дык тым болей недаравальна ўхіляцца ад удзелу.

А што тычыцца выкананьня працэдураў, дык тут пытаньне на лёгіку для трэцяй клясы: у якім выпадку будзе больш парушэньняў працэдуры з боку ўладаў – пры адсутнасьці апазыцыі, ці пры ўдзеле дэмакратычных кандыдатаў?

Нярэдка заклікі да байкоту спрабуюць падмацаваць тэзай пра амаральнасьць удзелу ў выбарах пры наяўнасьці ў краіне палітычных вязьняў. Але тэза гэтая не вымагае дадатковага абвяржэньня, бо яе абверглі некаторыя з аўтараў яшчэ да яе зьяўленьня, калі ўдзельнічалі ў выбарах-2010 пры існаваньні палітвязьняў. Яе абвергае сваімі дзеяньнямі Мікола Статкевіч. Зрэшты, няма і ніколі не было ніякіх рэальных фактаў, якія маглі б сьведчыць аб тым, што наяўнасьць або адсутнасьць дэмакратычных кандыдатаў на выбарах хаця б мінімальна можа ўплываць на лёс палітвязьняў.

Мабілізацыя прыхільнікаў свабоды і незалежнасьці адбываецца перадусім за кошт пікетаў з нацыянальнымі сьцягамі і мае вельмі вялікае значэньне. Радаснае “Нашы ў горадзе!” нярэдка даводзіцца чуць у пікетах. І гэта вельмі важнае адчуваньне для нашых прыхільнікаў – сустрэць сваіх у рэальным жыцьці. Нашы ня зьехалі, не разьбегліся, ня страцілі веру. Нашы ў горадзе, нашы побач. Змаганьне працягваецца.

ІІІ. Дэманстрацыя альтэрнатывы ды пашырэньне падтрымкі.

. Выпрабоўваньне рэчаіснасьці.

. Мабілізацыя дэмакратычных актывістаў.

Таму я зьвяртаюся да Тацяны Караткевіч, якую падтрымлівае Партыі БНФ і сябрам ініцыятыўнай групы якой я зьяўляюся; я зьвяртаюся да Анатоля Лябедзькі, на якога апошнім часам скіраваны асаблівы ціск прыхільнікаў байкоту – не здымайцеся! Выкарыстайце кожны дзень збору подпісаў, а калі атрымаецца сабраць больш за 100 тысячаў – дамагайцесярэгістрацыі і працуйце кожны дзень агітацыі. Каб перамены ў краіне надыйшлі найхутчэй. Каб найхутчэй Беларусь сталася сапраўды свабоднай і незалежнай.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме