17:30 15.07.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

На сябраў ініцыятыўных груп дэмакратычных кандыдатаў аказваецца ціск

Аб'яднаная Грамадзянская партыя паведаміла пра чатыры падобныя выпадкі Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч атрымаў пасведчанні сябраў ініцыятыўнай групы, без якіх немагчыма было збіраць подпісы, толькі на сёмы дзень.

У параўнанні з мінулай выбарчай кампаніяй па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў колькасць адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных групаў паменьшылася з 19% да 6%. У абсалютных лічбах – з 85 выпадкаў да 30.

* * *

У кампанію назірання за выбарамі “Права выбару-2016” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Аб’яднаная Грамадзянская партыя, “Рух “За Свабоду”, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаваньне на іх.

Каардынатары кампаніі “Права выбару-2016”:

Дзяніс Садоўскі +375 29 753 43 37; Алесь Сілкоў +375 29 652 00 48

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме