11:31 15.05.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

На дзеячоў Камітэта выратавання прадпрымальніцтва міліцыя Маладзечна двойчы за суткі склала пратаколы

Міліцыянты з Маладзечанскага РАЎС ўсталявалі 14 мая ў пэўным сэнсе антырэкорд, склаўшы за адзін дзень двойчы пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні на адных і тых жа актывістаў незарэгiстраванага Камітэта выратавання прадпрымальніцтва (КВП). Ўчастковыя інспектары і капітаны міліцыі Раман Ахметаў і Максім Пaўчaнкa ўбачылі парушэнне часткі 3 артыкула 23.34 КoАП РБ у паводзінах старшыні Барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Алеся Абрамовіча. Апошні спачатку з мегафонам у руках ўдзельнічаў у несанкцыянаваным пікеце на рынку Маладзечанскага райпо, якi перарос ў пратэстны мітынг прадпрымальнікаў супраць антыпрадпрымальніцкіх, на думку дзеячаў КВП, прэзідэнцкіх указаў №222 і №48. Затым тое ж самае ён рабіў каля крамы «Суседзі» па праспекце Вялікі Гасцінец, в. 143а. Пратакол на рынку Маладзечанскага райпо аформіў на Абрамовіча Ахметаў, а каля крамы «Суседзі» – Пaўчaнкa.

Аналагічна супрацоўнікі Маладзечанскага РАЎС паводзiлi сябе як у дачыненні да лідэра пратэстнага прадпрымальніцкага руху ў Беларусі мінчука Алеся Макаева, так і арганізатара мітынгу на рынку райпо горада Маладзечна і кіраўніка Мінскай абласной арганізацыі незарэгістраванай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Пракаповіча. На іх таксама былі складзеныя па два пратаколы па тым жа артыкуле за ўдзел у тых жа дзеяннях, у якіх удзельнічаў і Алесь Абрамовіч.

Нягледзячы на такі прэсінг з боку мясцовых праваахоўнікаў, які ўвесь дзень каардынаваў суправаджаўшы неадступна Абрамовіча, Макаева і Пракаповіча намеснік начальніка Маладзечанскага РАЎС старэйшы афіцэр міліцыі Жылінскі, тройца функцыянераў КВП змагла сабраць амаль сотню подпісаў пад калектыўным зваротам у Канстытуцыйны суд (КС) РБ. У ім дзеячы КВП заклікаюць, у прыватнасці, да прызнання неканстытуцыйнымі згаданых указаў прэзідэнта РБ, якія забараняюць у тым ліку і гандаль без сертыфiкатаў ўвезенымі з іншых краін Еўразійскага эканамічнага саюза таварамі. Для таго, каб заклік КВП быў разгледжаны ў КС РБ, трэба прадставіць у Канстытуцыйны суд пяцьдзесят тысяч подпісаў пад адпаведным зваротам.

Дарэчы, несанкцыянаваны пікет 14 мая на рынку Маладзечанскага райпо, якi перaрос y мітынг, стаўcя адной з тэм суботнего навінавага выпуску праграмы «Аб'ектыў» на тэлеканале «Белсат»:

па спасылцы . Гэты тэлеканал ужо распавядаў аб аналагічнай акцыі з удзелам Абрамовіча, Макаева і Пракаповіча 7 мая 2016 года на рынку «КУП Барысаўскі гарадскі стадыён» у Барысаве па спасылцы .

Алесь Абрамовіч, удзельнік падзей, старшыня Барысаўскай арганізацыі БСДП (Грамада)

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме