11:45 18.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

На Берасцейшчыне занепакоеныя наступствамі чумы свіней

Прадстаўнік міжнароднага экалагічнага грамадскага аб’яднання “Зялёны фронт” Аляксей Коўтун накіраваў зварот у Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

У лісце звяртаецца ўвага на тое, што на беларуска-польскай мяжы выяўлены ўжо трынаццаты выпадак чумы ў дзікоў.

Не выключана, што з тэрыторыі Польшчы яны маглі прайсці на беларускую тэрыторыю, – адзначыў Аляксей Коўтун:

- Беларускія ветэрынарныя службы маўчаць, хаця на інтэрнет-старонцы ветэрынарнай службы паведамляецца, што выпадкі захворвання зафіксаваныя ў Расеі і Польшчы, ёсць просьбы па недапушчэнню мяса, кармоў, звязаных з заражанымі свіннямі на тэрыторыю Беларусі. Па іх дадзеных Беларусь з’яўляецца белай выспай сярод краінаў, дзе зафіксаваныя ўспышкі. А ў нас неяк дзіўна – няма.

У адпаведнасці з 34-ым артыкулам Канстытуцыі Беларусі актывіст просіць даць адказы на шэраг пытанняў. Сярод іх, якія меры прынятыя ў сувязі з інфармацыяй пра чуму свіней, ці ёсць план сумесны з польскімі ветэрынарнымі службамі па нераспаўсюду віруса на тэрыторыю Беларусі, а таксама колькі выпадкаў заражэння чумой выяўлена за 2014 год на тэрыторыі Беларусі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме