20:30 24.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

« На Берасцейшчыне не абралі ніводнага дэмакратычнага кандыдата ў дэпутаты

Ні аднаго кандыдата ў дэпутаты ў мясцовыя Саветы не абралі ад прадстаўнікоў партый дэмакратычнага кірунку. Такія папярэднія вынікі галасавання 23 сакавіка на Берасцейшчыне. Кандыдаты ў дэпутаты атрымалі ў сярэднім ад 10 да 20 працэнтаў галасоў. Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Ігар Маслоўскі перакананы, варта далей працягваць працу з выбаршчыкамі, нягледзячы на адсутнасць сумленных і справядлівых выбараў у краіне:

- Планы нашы не змяняюцца. Мы і надалей збіраемся працаваць дзеля людзей, нашых выбаршчыкаў, над вырашэннем лакальных, рэгіянальных і нацыянальных праблем.

На ўчастках для галасавання 23 сакавіка былі зафіксаваныя такія парушэнні, як адсутнасць подпісаў сябраў камісій на бюлетэнях, немагчымасць назірання за хадою галасавання, незаконнае ўскрыццё ўрнаў і іншае.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Ігар Маслоўскі:

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме