15:15 29.08.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

НОВАЕ Ў СТАРОЙ АРГАНІЗАЦЫІ

Што тычыцца еўрапейскіх сацыял-дэмакратычных, сацыялістычных і рабочых партый дык на пасяджэнні Рады Сі паўнацэнна быў прадстаўлены Усяэлінскі сацыялістычны рух. Мусіць таму, што лідэр партыі з’яўляецца старшынёй Інтэрнацыяналу. Прысутнічаў таксама лідэр Дэмакратычнай партыі Малдовы Марыян Лупу. Не першымі асобамі былі прадстаўленыя Сацыял-дэмакратычная партыя Аўстрыі, Венгерская сацыялістычная партыя, Іспанская сацыялістычная рабочая партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя Фінляндыі, Сацыялістычная партыя Францыі, Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя, а таксама сацыял-дэмакраты Казахстана і “Справядлівая Расія”.

Цікавыя і перамены ў спісе сябраў СІ. У ім няма ўплывовых сацыял-дэмакратычных партый Македоніі і Славеніі, а Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі, Нарвежская рабочая партыя, Шведская сацыял-дэмакратычная рабоча партыя і Эстонская сацыял-дэмакратычная партыя лічацца цяпер партыямі-назіральніцамі. Нароўні з аргкамітэтам Партыі працы Аляксандра Бухвостава ў Беларусі. Затое поўным сябрам СІ з’яўляецца Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада). Так у спісе прадстаўлены аргкамітэт на чале з Міколам Статкевічам. Сам Мікола з жонкаю Марынай у Жэневу з’ездзіў.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме