00:47 28.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
НЯКЛЯЕВА ВЫЛУЧЫЛІ ДЭЛЕГАТАМ НА ЎСЕБЕЛАРУСКІ СХОД
Сёньня ў 18:30 адбыўся сход жыхароў Ленінскага раёну Менску з мэтай вылучыць Уладзімера Някляева дэлегатам Усебеларускага сходу.
Жыхары раёну сабраліся ў двары дома № 4, корпус 1, на праспэкце Ракасоўскага.
Удзельнікі сустрэчы выказаліся на карысьць вылучэньня дэлегатам на Ўсебеларускі сход Уладзімера Някляева, які выступіў перад імі.
Актывісты перапісалі прысутных і, як паведаміла прэс-сакратар кампаніі «Гавары праўду» Юлія Рымашэўская, 302 чалавекі запісаныя ў пратакол сустрэчы. Гэты пратакол заўтра будзе перададзены ў Ленінскі райвыканкам.
Паводле патрабаваньняў працоўнай групы па арганізацыі і падрыхтоўцы Ўсебеларускага сходу, на сустрэчы па вылучэньні дэлегата павінна прысутнічаць ня менш за 300 асобаў.
Радыё Свабода
Обсудить новость на Форуме
16 мая 2026
| « | Май 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |