23:01 17.02.2009 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Мечыслаў Грыб – у падтрымку “Нашай Вясны”

Мечыслаў Грыб, Заслужаны юрыст Беларусі (1994 г.), Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1994-1996 гг.), Старшыня Камісіі па правах чалавека пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета выказаў сваю падтрымку праваабарончаму аб’яднанню “Наша Вясна”, заснавальнікі якога падалі дакументы для рэгістрацыі ў Міністэрства юстыцыі 26 студзеня 2009 года.

“Што тычыцца рэгістрацыі праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”, то я лічу, што даўно наспеў час, каб гэтае аб’яднанне зарэгістравалі і яно магло працаваць афіцыйна. Таму што на працягу ўжо больш як дзесяцігоддзя вясноўцы працавалі, адстойвалі правы людзей і нічым сябе не зганілі. Працавалі яны разумна, у межах таго беларускага заканадаўства, якое было, і ніколі не выходзілі за гэтыя межы.

   Таму і зараз, на маю думку, аб’яднанне “Наша Вясна” трэба рэгістраваць. І я лічу, што чым больш было б у Беларусі праваабарончых арганізацый, тым было б лягчэй нашым грамадзянам бараніць свае правы ад засілля гэтых беларускіх чыноўнікаў, якія паўсюль лічаць, што ва ўсім маюць рацыю, ад беларускага чынавенства, якое фактычна з’яўляецца аўтарытарным ”, - зазначыў Мечыслаў Іванавіч.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме