02:01 13.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Мечыслаў Грыб: Рэферэндум у Крыме незаконны і не будзе прызнаны сусветнай супольнасцю

Рэферэндум у Крыме, да правядзення якога засталося некалькі дзён, з'яўляецца незаконным і не будзе прызнаны ў свеце, - лічыць былы старшыня Вярхоўнага Савета 13-га склікання Беларусі Мечыслаў Грыб. "Паколькі Крым зараз з'яўляецца тэрыторыей суверэннай Украіны, то Украіна і Крым самастойна павінны вырашаць усе пытанні, без удзелу іншых дзяржаваў," - нагадвае палітык.

Мечыслаў Грыб:

- Яны самі павінны вырашыць свае пытанні разам з народам, які пражывае ў Крыме. Рэферэндум гэты незаконны. Не мае пад сабой ніякіх падстаў. Аб гэтым Кіеў заявіў, аб гэтым заявіла БДІЧ АБСЕ, яна не накіравала сваіх назіральнікаў, чаго і трэба было чакаць, таму што на незаконныя рэферендумы яны не накіроўваюць сваіх назіральнікаў. Калі вам там хочацца нешта праводзіць, то праводзьце, але гэты рэферэндум сусвет не прызнае, акрамя Расеі, можа яшчэ нехта – каму рукі выкруцяць.

У той жа час Мечыслаў Грыб папярэджвае, што сітуацыя падыйшла да вельмі небяспечнай рысы. "Любыя пытанні паміж дзяржавамі можна вырашыць мірным шляхам. Вайну лёгка распаліць, але патушыць бывае вельмі і вельмі цяжка," - кажа былы спікер беларускага Вярхоўнага Савета. "А што тычыцца Крыма, то там зараз усё можа здарыцца. Два бакі сканцэнтравалі немалыя вайсковыя групоўкі. І любая правакацыя можа прывесці да прымянення зброі з аднаго ці другога боку," - кажа Мечыслаў Грыб.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Мечыслаў Грыб:

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме