01:00 15.05.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Мечыслаў Грыб: Рэферэндум быў незаконны

Рэферэндум 1995 года пра змену дзяржаўных сімвалаў, наданні расейскай мове статусу дзяржаўнай нельга лічыць законным, лічыць былы старшыня Вярхоўнага Савета 12 склікання Мечыслаў Грыб.

Па яго словах, парламент супраціўляўся правядзенню рэферэндуму, лічыў яго немэтазгодным, але і ў Вярхоўным Савеце не было адзінства.

Па меркаванню Мечыслава Грыба, канфлікт паміж групамі, якія падтрымлівалі ці не падтрымлівалі Аляксандра Лукашэнку, нежаданне ісці на кампрамісы толькі падштурхнуў да правядзення рэферэндуму:

- Адны рашучыя, радыкальныя меры – галадоўка дэпутатаў, на іх іншыя – супрацьлеглыя радыкальныя меры, адно да аднаго пайшло і рэферэндум адбыўся. У адпаведнасці з тагачасным заканадаўствам вынікі рэферэндуму павінен быў зацвярджаць я, як старшыня Вярхоўнага Савета. Я іх не зацвярджаў. Ведаючы мае настроі, мае адносіны да гэтага рэферэндуму, мне ні Лукашэнка, ні яго адміністрацыя нават і не прапанавала.

Таксама Мечыслаў Грыб адзначыў, што пытанні рэферэндуму супярэчылі Канстытуцыі Беларусі, у якой былі замацаваны дзяржаўныя сімвалы і статус беларускай мовы як дзяржаўнай, а таксама супярэчылі Закону аб рэферэндуме. Таму вынікі гэтага плебісцыту, калі для гэтага складуцца неабходныя абставіны, будуць прызнаны незаконнымі, упэўнены былы кіраўнік Вярхоўнага Савета 12 склікання.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме