12:30 11.10.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мечыслаў Грыб: Беларусь павінна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслаў Грыб выступае за адмену смяротнага пакарання. Хоць гэтае пытанне працягвае быць вельмі вострым і няпростым у беларускім грамадстве, аднак яго трэба пільна вырашаць. Палітык упэўнены, што смяротнае пакаранне ў нашай краіне, адзінай краіне ў Еўропе, павінна быць адменена.
Магчыма, адмяніць яго зараз цяжка, але можна ўвесці мараторый. Мечыслаў Грыб мае ў гэтым пытанні асабісты досвед, ён доўгі час служыў у міліцыі:
- Я ўпэўніўся за сваю практыку, што ў гэтых пытаннях могуць быць дапушчаныя памылкі. Напрыклад, я добра ведаю, сам прымаў удзел у расследванні, калі па „віцебскай справе” быў незаконна асуджаны да вышэйшай меры пакарання, і гэты прысуд быў выкананы, Цярэня. І потым, калі мы затрымалі сапраўднага злачынцу, аказалася, што Цярэня быў невінаваты, а яго расстралялі.
І гэта не адзіны прыклад падобных памылак следства і суду. Бяда такіх памылак у іх непапраўнасці. Таму Мечыслаў Грыб цвёрда падтрымлівае намаганні праваабарончай супольнасці дабіцца адмены смяротнага пакарання ці ўвядзення мараторыя на яго ў Беларусі.
Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Обсудить новость на Форуме
29 апреля 2024
« | Апрель 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 |