16:00 19.04.2012 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Маладыя палітыкі аб’ядналіся супраць выбараў
Моладзь шэрагу партыяў і рухаў выпрацавала адзіную плятформу дзеяньняў у кампаніі байкоту парлямэнцкіх выбараў у Беларусі «Ігнор-2012».
У кааліцыю ўвайшлі «Малады фронт», «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», моладзь «Эўрапейскай Беларусі», партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», «Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада», «Маладыя дэмакраты» — моладзевае крыло АГП і «Зьмена» — моладзь руху «Гавары праўду».Маладыя палітыкі заяўляюць, што агульная ідэя аб’яднаньня — байкатаваць парлямэнцкія выбары праз вулічныя акцыі, інфармацыйную кампанію, звароты да міжнароднай супольнасьці, у тым ліку — пра адмену чэмпіянату сьвету па хакеі. Яны заяўляюць, што нельга правесьці справядлівыя выбары, пакуль ня будуць вызваленыя ўсе палітычныя вязьні, а таксама рэабілітаваныя тыя, хто выйшаў на свабоду.
Моладзевая кааліцыя таксама спадзяецца, што іх аб’яднаньне дасьць прыклад супольнай працы палітыкам старэйшага пакаленьня.
Обсудить новость на Форуме
16 сентября 2026
| « | Сентябрь 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 |