14:30 01.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Магілёў: затрыманне Алеся Сердзюкова за збор подпісаў у падтрымку “Народнага рэферэндума”

Магілёўскі актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) падрабязнасці затрымання, якое адбылося ўчора – 30 ліпеня.

Алесь, за што ўчора цябе затрымалі міліцыянты?

- Я збіраў подпісы ў падтрымку шасці пунктаў “Народнага рэферэндума” па кватэрах. Хадзіў, як кажуць, “ад дзвярэй да дзвярэй”. Відаць, некаму з жыхароў гэта не спадабалася, і яны вырашылі мне нашкодзіць – выклікалі міліцыю. Калі я выходзіў з пад’езда дома 72А па вуліцы Маўчанскага, унізе мяне чакалі міліцыянты, якія займаюцца аховай кватэр.

- У чым яны вас абвінавацілі?

- Яны сказалі, што паступіла скарга ад жыхароў дома, што невядомы падазроны мужчына ходзіць па кватэрах і збірае подпісы. Міліцыянты сказалі, што трэба дачакацца ўчастковага, якога яны выклікалі, пасля чаго яны перададуць мяне ім.

- Што сказаў участковы?

- Хвілін праз 20 прыйшоў участковы. Ён цікавіўся тым, што за подпісы я збіраю. Хацеў іх у мяне забраць, але я сказаў, што нічога яму не аддам. Ён не стаў настойваць. Склаў на мяне пратакол і сказаў, каб я чакаў верагоднага выкліку ў міліцыю ў бліжэйшы час.

- Пра што распытвалі міліцыянты?

- Міліцыянтаў у першую чаргу хвалявала, ці з’яўляюся я распаўсюднікам газет “Народны рэферэндум”, і ці ёсць у мяне з сабой гэтыя газеты. Яны даглядзелі мае рэчы і нічога не знайшлі. Сказалі, што ім паступіла інфармацыя, што я акрамя збору подпісаў магу распаўсюджваць падобнага кшталту літаратуру.

Нагадаем, што 16 ліпеня на трасе Мінск-Магілёў у прыгарадзе Магілёва супрацоўнікамі ДАІ быў прыпынены аўтамабілі намесніка старшыні БСДП Ігара Барысава, у якім перавозіліся газеты “Сацыял-дэмакрат” і “НАШ Магілёў”. Газеты ў агульнай колькасці 11 800 асобнікаў былі канфіскаваны пазней міліцыяй. Газета “Сацыял-дэмакрат” была прысвечана пытанням “Народнага рэферэндума”.


Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме