00:00 18.12.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Магілёўская міліцыя прызнала, што намесніка старшыні БСДП абразілі

Аднак, каб знайсці абражальнікаў і прыцягнуць іх да адказнасці параілі Ігару Барысаву звярнуцца з адпаведным пазовам у Рэспубліку Украіна, дзе размяшчаецца сайт voskresinfo.com, які размясціў пра сацыял-дэмакрата некалькі абразлівых артыкулаў.

- У пісьмовым адказе за подпісам намесніка начальніка Кастрычніцкага РАУС Калацільнікава гаворыцца, што міліцыянты рабілі запыт у МУС Украіны, адкуль атрымалі тлумачэнні, што трэба рабіць. Ім адказалі – хай асоба, якую абразілі, падае грамадзянскі пазоў аб абароне гонару і годнасці, - гаворыць намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Са свайго боку магілёўскія міліцыянты ўбачылі ў артыкулах адміністрацыйнае правапарушэнне ў адпаведнасці з арт.9.3 КоАП Рэспублікі Беларусь “Абраза” і паабяцалі, што калі будуць усталяваны асобы, якія парушылі гэты артыкул, то яны будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

voskresinfo.com -- сайт, на якім размяшчаецца паклёпніцкая інфармацыя на грамадска-палітычных актывістаў Магілёўшчыны. Ахвярамі абразаў з боку зламыснікаў стала больш за 20 дэмакратычных актывістаў. Некаторыя з іх – Барысаў, Каранкевіч, Буракоў і Касцоў напісалі скаргі ў міліцыю з просьбай знайсці паклёпнікаў і прыцягнуць іх да адказнасці.

Трэба адзначыць, што ў сваёй заяве Ігар Барысаў прасіў, каб доступ да гэтага сайта быў абмежаваны з Беларусі.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме