16:15 07.10.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ: ПРЫМАЮЦЦА БЕЗВЫНІКОВЫЯ ЗАЯВЫ
Абедзве палаты Нацыянальнага сходу Беларусі сёння праводзяць сумеснае пасяджэнне па абмеркаванні беларуска-расійскіх дачыненняў. Зараз у пасяджэнні абвешчаны перапынак да 16-ай гадзіны, каб дапрацаваць неабходныя папраўкі.
Старшыня парламента 12-га склікання Мечыслаў Грыб адзначае, што такая сітуацыя, як сёння, ужо мела месца ў беларускім парламенце ў 1996 годзе, калі быў запланаваны імпічмэнт Александру Лукашэнку. Тады аднак Масква адназначна падтрымала Аляксандра Лукашэнку. Зараз няма спадзяванняў на падтрымку, таму прымаюцца безвыніковыя заявы:
– Калі пачынаюць паміж сабою сварыцца паны – пачынаюць трэсціся чубы ў іх халопаў. Паны пасварыліся і халопы з аднаго боку і з другога, усе падначаленыя будуць станавіцца на бок свайго гаспадара, і тое адбываецца, хай яны зараз будуць называцца не халопамі, а дэпутатамі. Яны поўнасцю гэта заслужылі, таму што ведалі, маўчалі 14-15 гадоў, мірыліся з усім, пакуль ён быў ён выгадны. А калі ён стаў не выгадны – ён стаў казаць нешта непрыемнае для іх , яны пачалі з ім ваяваць
На думку Мечыслава Грыба, Расія канчаткова прыпыніла падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Таму сённяшняя заява беларускага парламента, якая, як чакаецца будзе прынятая пасля 16 гадзіны, нічога новага ў беларуска - расійскія дачыненні не ўнясе.
Валянціна Лаеўская,.
Обсудить новость на Форуме
11 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |