23:45 27.06.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ: АДСТАЎКА ФАРМАГЕЯ — ГЭТА ЗАГАДКА
Былы старшыня Вярхоўнага Савета і генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб пракаментаваў Еўрарадыё звальненне Леаніда Фармагея.
Спадар Грыб прызнаўся, што адстаўку начальніка ГУЎС Мінгарвыканкама ён успрыняў з нечаканасцю.“Крыху ведаю гэтага чалавека, як супрацоўніка міліцыі. Да сённяшняга дня я атрымліваў пра яго самыя станоўчыя водгукі. Прафесіянал, кадравы афіцэр міліцыі, сціплы і адукаваны чалавек. Ён вельмі здольны кіраўнік. Пэўны час былі размовы, што яго прапаноўвалі як кандыдата на пасаду міністра ўнутраных справаў”, — распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё Мечыслаў Грыб.
Наўрад ці адстаўка Леаніда Фармагея звязаная з жорсткім разгонам “маўклівай акцыі” ў Мінску. “Такая рэакцыя міліцыі на “маўклівую акцыю” была, бо загадалі. Іншага загаду быць не магло”, — лічыць спадар Грыб.
Ці можна чакаць новых звальненняў буйных міліцэйскіх чыноўнікаў, палітык не можа сказаць. З яго слоў, ад кіраўніцтва краіны цяпер можна чакаць чаго заўгодна.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |