19:45 19.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Мікашэвічы: назіранне з выпрабаваннямі

Першы дзень незалежныя назіральнікі Наталля Якубовіч і Маргарыта Рац на выбарчым участку № 52, размешчаным у СШ № 2 у Мікашэвічах, правялі ў вельмі неспрыяльных умовах. Наталля Якубовіч распавядае:
- Яшчэ падчас рэгістрацыі 17 сакавіка мы звярнулі ўвагу, што стол для назіральнікаў стаіць у кутку так далёка, што нічога не відаць, што адбываецца на самім участку: ні кабінак для галасавання, ні скрынкі для галасавання. Мы папрасілі пераставіць столік, але нам у гэтым было адмоўлена. У першы дзень датэрміновага галасавання столік стаяў на тым жа месцы. Прыйшлося пісаць скаргу на імя старшыні ўчастковай камісіі Генадзя Разановіча. Затым яшчэ адну скаргу на імя старшыні гарадской выбарчай камісіі. І толькі амаль перад самым закрыццём участка столік пераставілі. Самым натуральным здзекам для нас была забарона дырэктарам СШ № 2 Галінай Сацэвіч, дзе размешчаны ўчастак і якая не мае дачынення да працы камісіі, хадзіць у прыбіральню, буфет, наогул выходзіць з памяшкання школы – інакш нас не пусцяць зайсці на ўчастак паўторна. Неяк мы вытрымалі да 14 гадзін такія ўмовы. Эмбарга было знята пасля пададзеных скаргаў. У 16 гадзін кіраўнічка школы Галіна Сацэвіч прыйшла на ўчастак і прабачылася перад намі.
На думку назіральнікаў, уся справа ў тым, што на ўчастку № 52 ідзе галасаванне за незалежных кандыдатаў - Леаніда Дубаносава, Віталя Каліноўскага і іншых. Іх апанент - дырэктар прадпрыемства “Граніт” Эдуард Гаўрылковіч, які пазбавіў сем’і непакорных гранітаўцаў, якія адмовіліся выйсці з незалежнага прафсаюза, сродкаў для існавання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |