01:30 21.03.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Мікашэвічы: Леаніда Дубаносава ізалююць ад выбаршчыкаў (дакументы)

Старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Анатоль Давыдовіч зрывае агітацыйную кампанію незалежнага кандыдата гарадскога савета Леаніда Дубаносава.

Леанід Дубаносаў 17 сакавіка звярнуўся ў гарвыканкам з заявамі на правядзенне 8 пікетаў у розных месцах горада 19-20 сакавіка. Папярэдне спраўдзіўся, ці вольныя гэтыя месцы. Яму адказалі, так, пішыце заявы. Але адказы на правядзенне пікетаў атрымаў адмоўныя.

Аказваецца, у двух месцах у той жа час праводзіць пікеты праўладны кандыдат Літвіцкі і ён не хоча праводзіць свой пікет сумесна з іншымі кандыдатамі. Наконт астатніх месцаў чыноўнік Давыдовіч нават не ўказаў прычыну адмовы. Можаце абскарджваць адмову ў судзе, раіць старшыня гарвыканкама.

Леанід Дубаносаў

Леанід Дубаносаў

Яшчэ раней чыноўнік Дубаносаву ў правядзенні пікетаў 15 і 16 сакавіка, а таксама сустрэчу з выбаршчыкамі ў Доме культуры без тлумачэння прычын. Праўда, у адным месцы цэлы дзень павінен быў шчыраваць на пікеце былы начальнік Дубаносава кандыдат Юрый Сушко, які непасрэдна прыклаў руку да звальнення Дубаносава за адмову выйсці з незалежнага прафсаюза.

Дарэчы, праўладныя кандыдаты Літвіцкі і Сушко пікеты не праводзілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме