14:16 26.10.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Мікалай Кошкін правёў 43 дні за кратамі

Пастаўскі актывіст БСДП быў затрыманы ў мінулым месяцы ў сябе дома. Затрымліваць яго прыехала пяць “СОБРаўцаў” і сем супрацоўнікаў КДБ.

У доме правялі вобшук, перакапалі агарод у пошуках зброі.

Затым адвезлі ў мясцовы ізалятар. Па рашэнні суда Мікалай атрымаў спачатку 15, а затым яшчэ 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Прычынай гэтаму сталі перапосты ў сацыяльных сетках матэрыялаў, якія прызнаныя беларускімі праваахоўнікамі экстрэмісцкімі.

На гэтым пакуты Мікалая Кошкіна не скончыліся. Па адбыцці ім 25 сутак адміністрацыйнага арышту сацыял-дэмакрата затрымалі яшчэ на трое сутак, якія ён правёў ужо ў мінскай “амерыканцы”.

Там правяралі ягоную датычнасць да незаконнага перасячэння мяжы беларусамі.

Пасля сканчэння трох сутак Мікалая выпусцілі, аднак у двары склалі новы адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне і наступныя 15 сутак ён правёў ужо на Акрэсціна.

Родныя не ведалі, дзе знаходзіцца Мікалай і таму яго дачка напісала заяву ў міліцыю, аб знікненні бацькі.

Зараз сацыял-дэмакрат на свабодзе, пасля 43 сутак зняволення…

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме