17:15 18.01.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МІКОЛА ЦЯЦЁРКІН СПРАБУЕ ДАВЕСЦІ НЕЗАКОННАСЦЬ ЗАТРЫМАННЯ 19 СНЕЖНЯ
Сёння ў судзе Ленінскага р-на Мінска, а 15-й гадзіне адбудзецца слуханне па скарзе аб незаконным затрыманні 19 снежня сябра арганізацыі «Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада» Міколы Цяцёркіна.
19 снежня 2010 году М.Цяцёркін увесь дзень знаходзіўся на выбарычым участку № 49, ён быў сябрам гэтай камісіі падчас выбараў. А калі ўначы вяртаўся дадому, быў схоплены ў раёне Нямігі спецназаўцамі.
«Я стаяў на ходніку, калі раптам пад’ехаў аўтобус са спецназам і мяне туды завалаклі. Ды і не мяне аднаго. Бачыў, як мінакоў хапалі. А пазней, з пратаколу затрымання я даведаўся, што мяне схапілі у 22.30 на плошчы Незалежнасці», — распавёў «НН» Мікола Цяцёркін.
Пратаколу малады чалавек так і не падпісаў. Аднак суддзя ўсё адно асудзіла Міколу на 10 сутак арышту, якія ён адбываў у Жодзіна.
Бацькі спадара Цяцёркіна тым часам спрабавалі дабіцца праўды і нават атрымалі ад дырэктара школы, у якой размяшчаўся участак для галасавання № 49 афіцыйнага падцверджання, што М.Цяцёркін да 12 ночы знаходзіўся на ўчастку і гэтаму ёсць шмат сведак з ліку сяброў выбарчай камісіі.
«Спадзяюся, што ў мяне атрымаецца давесці абсурднасць справы. Прынамсі, неабходна спрабаваць гэта рабіць», — лічыць М.Цяцёркін.
Алесь Пілецкі
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |