16:15 10.03.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
МІХАСЮ ТКАЧОВУ СЁННЯ СПОЎНІЛАСЯ Б 69
Сёння споўнілася б 69 гадоў слыннаму гісторыку, асветніку Беларусі Міхасю Ткачову. Частку свайго творчага жыцця ён прысвяціў Гродна, калі працаваў у тамтэйшым гістфаку Купалаўскага ўніверсітэту .
Дзякуючы яму, яго нефармальнаму стаўленню да выхавання моладзі, значная колькасць тагачасных студэнтаў павярнулася да беларускасці, лічыць доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук:
- Вечаровыя шпацыры, размовы, аказалі на мяне велізарны ўплыў. Уся беларускасць у тыя часы, такая культурная беларускасць у БССР і ў Гродне была абсалютна задушана і наймацней яна была задушана на гістарычным факультэце. Бо гістфакі, у тым ліку і гродзенскі ў першую чаргу, рыхтавалі камсамольскіх, партыйных работнікаў. І таму вось гэтыя размовы з Ткачовым былі свежым паветрам, магчымасцю падумаць пра нешта іншае, а не толькі пра тое, што казалі на лекцыях многія выкладчыкі.
Заслугі Міхася Ткачова перад беларускай навукай ды грамадствам - вялікія. Ён арганізатар гродзенскага клубу “Паходня”, стаўшы на чале выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя”, ён спрычыніўся да выдання шматтомнай гісторыі Беларусі, змест якой адпавядаў нацыянальным інтарэсам.
Парфёненка Віктар, Гродна,
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |