21:31 27.10.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Лакальная сустрэча жанчын Мінска і Мінскай вобласці

субота, 25 Кастрычнік 2014 10:16 Aўтар:

15 кастрычніка Наста Герыловіч, адказная за працу з рэгіёнамі ў МСД-МГ, запрасіла сацыял-дэмакратак Мінска і Мінскай вобласці на лакальную сустрэчу.

Наста прадставіла новую ініцыятыву маладых жанчын  аб стварэнны Жаночай сеткі. Жанчыны прынялі ўдзел у абмеркаванні місіі і цэнтральнага паслання новай жаночай ініцыятывы. Таццяна Трубач выказала прапанову як мага больш выкарыстоўваць досвед тых сацыял-дэмакратак, якія вядуць барацьбу за жаночыя правы амаль 20 год. І прывяла ў якасці  прыклада Валянціну Болбат, старшыню Віцебскай абласной арганізацыі БСДП. Вікторыя Пашкоўская расказала пра шведскі вопыт ментарства, калі старэйшыя жанчыны-палітыкі дзеляцца досведам з малодшымі жанчынамі і курыруюць іх першыя крокі ў палітыцы.

Прадстаўніцы рабочай групы “Жанчыны БСДП” з вялікай цікавасцю прагледзелі фільм  Шэрыл Сэндберг “Чаму сярод нас так мала жанчын-кіраўнічак?”. А потым адбылася гарачая дыскусія наконт ролі жанчыны ў сучасным грамадстве. Маргарыта Красікава падкрэсліла неабходнасць развіваць лідэрскі патэнцыял актыўным жанчынам і не баяцца ісці наперад.   Марыя Малышава, наадварот, выказвалася ў абарану правоў мужчын, а таксама прапанавала мужчын зрабіць сваімі саюзнікамі.

На сустрэчы быў прэзентаваны 5-ы нумар жаночага часопіса “Адлюстраванне”.

Сустрэча была арганізавана Настай Герыловіч, адказнай за працу з рэгіёнамі МСД-МГ, і Жаннай Семянтовіч, каардынатаркай рабочай групы “Жанчыны БСДП”.
Прэс-група БСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме