15:30 10.03.2023 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Канстытуцыйны суд разгледзіць зварот БСДП

Цэнтральным Камітэтам БСДП 2 сакавіка 2023 г. было вырашана накіраваць зварот у Канстытуцыйны Суд з нагоды парушэння Канстытуцыі пры прыняцці закона “Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў”, якім уносяцца праўкі ў закон “Аб палітычных партыях”. Аналіз новай рэдакцыі закона зрабіў сябра ЦК БСДП, былы суддзя Канстытуцыйнага Суда, прафесар Пастухоў М.І.

У мэтах выканання даручэння ЦК БСДП, на асабісты прыём у Канстытуцыйны Суд да суддзі Цікавенкі А.Г. патрапілі першы намеснік старшыні БСДП Сігаеў А.У. і сябра ЦК БСДП Пастухоў М.І., дзе была выказана пазіцыя ЦК БСДП аб неканстытуцыйнасці новай рэдакцыі закона “Аб палітычных партыях” і перададзены адпаведны зварот.

Цікавенка А.Г. паведаміў, што закон“Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў” перад падпісаннем не абмяркоўваўся ў Канстытуцыйным Судзе і ніякіх заключэнняў па яму Канстытуцыйны Суд не рабіў.

Цікавенка А.Г. паабяцаў, што закон, на які напісаны зварот, будзе разгледжаны Канстытуцыйным Судом з улікам заўваг БСДП.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме