18:00 24.08.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Кандыдата ў дэпутаты Анатоля Юрэвіча выгналі з уласнай сустрэчы з выбаршчыкамі

23 жніўня ў вёсцы Амговiчы Слуцкага раёну ў вясковай хаце-клубе была сарвана сустрэча з выбаршчыкамі кандыдата ў дэпутаты па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi (Грамады) Анатоля Юрэвіча.
Сустрэча была запланавана на 16 гадзін і была ўзгоднена са Слуцкай акруговай выбарчай камісіяй № 67.
Анатоль Юрэвіч прыехаў на яе раней, каб паглядзець сустрэчу з кандыдатам ад улады Валянцінай Ражанец, якая з’яўляецца галоўным рэдактарам газеты “Слуцкі край”.
- Я прыехаў туды, ціха сядзеў. На яе сустрэчу сагналі 25-30 чалавек. Калі яна скончыла агітаваць, прыйшлоў мой час, пра што я паведаміў прысутным, - распавёў Анатоль Юрэвіч.
Але ў гэты момант усіх выбаршчыкаў фактычна разагнаў старшыня мясцовага сельсавету Адам Жанжэцкi.
- Старшыня сельсавету сказаў: “Мне даў указ старшыня Слуцкага раённага савету дэпутатаў Ражанец, каб я не дазваляў сустракацца з людзьмi табе i астатнiм кандыдатам, акрамя яго жонкi Валянцiны Ражанец, асноўнага кандыдата ў дэпутаты, - паведаміў Анатоль Юрэвіч.
Гісторыі ў вёсцы Амговічы папярэднічала аналагічная гісторыя, якая адбылася 18 жніўня ў Соражскай бiблiятэцы ў вёсцы Сорагi Cлуцкага райну. Там таксама людзей пасля сустрэчы з кандыдатам ад улады Ражанец разагналi падобным жа чынам.
Анатоль Юрэвіч кажа, што гэтым разам яму прыгразілі:
- Некаторыя людзі пачалі абурацца, але пачулі, што збірацца нельга, бо калі сустрэнецца больш за тры чалавекі – Анатоля Юрэвіча здымуць з кандыдатаў у дэпутаты і складуць адміністрацыйны пратакол.
У сувязі з інцыдэнтам сацыял-дэмакрат мае намер падаць ў міліцыю заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы з прычыны злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і перашкодай яму ў агітацыі.
Кампанія назірання “Права выбары-2016”

Обсудить новость на Форуме