22:30 08.12.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Кампанія «Народны рэферэндум» усё (дап)

Пра гэта гаворыцца ў заяве «Аб спыненні кампаніі «Народны рэферэндум» і далейшай супольнай працы па папулярызацыі яе пытанняў», падпісанай старшынёй Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам, першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» Юрасём Губарэвічам і старшынёй БСДП (Грамада) Ірынай Вештард.

«Кампанія «Народны рэферэндум» была ініцыяваная Рухам «За Cвабоду», Партыяй БНФ, грамадзянскай кампаніяй «Гавары праўду» у траўні 2013 года. Пазней, у 2013 годзе, да ініцыятывы далучылася Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), кампанію падтрымлівалі шэраг іншых грамадска-палітычных арганізацыяў Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

«Галоўнай ідэяй кампаніі было сфармуляваць важныя пытанні жыцця і будучыні Беларусі як незалежнай дэмакратычнай дзяржавы, вынесці іх на ўсенароднае абмеркаванне і дасягнуць агульнанацыянальнага кансенсусу. З 2013 года і да пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2015 годзе «Народны рэферэндум» дазволіў пашырыць, асабліва ў міжвыбарны час, палітычную камунікацыю ў краіне, мабілізаваць дэмакратычных актывістаў і атрымаць падтрымку значнай колькасці грамадзянаў Беларусі», — сцвярджаюць аўтары заявы.

«У межах ініцыятывы арганізатары наведалі дзясяткі гарадоў, правялі грамадскія слуханні і сустрэчы з чыноўнікамі і дэпутатамі, і, самае галоўнае, былі сабраныя подпісы беларусаў у падтрымку правядзення рэферэндуму як законнага спосабу мірных пераменаў у краіне. З гэтых подпісаў 50 тысяч былі пададзены ў Палату прадстаўнікоў.

«Мы з вялікім жалем канстатуем, што супольна напрацаваны патэнцыял быў неналежным чынам скарыстаны адным з партнёраў дзеля дасягнення ўласных тактычных задачаў, далёкіх ад першапачатковых мэтаў. У выніку быў падарваны як давер грамадства да кампаніі «Народны рэфэрэндум», так і давер паміж арганізацыямі-удзельнікамі НР», — сцвярджаюць аўтары заявы.

Праз гэта пад час прэзідэнцкай кампаніі каардынацыя паміж ініцыятарамі НР была спыненая. Дэ-факта, «Народны рэферэндум» быў разбураны як агульнанацыянальная надпартыйная кампанія, што базавалася на даверы, роўнасці і каардынацыі партнёраў і задумвалася як значна шырэйшая за выбарчыя кампаніі ды праграмы асобных кандыдатаў.

У дадзенай сітуацыі мы канстатуем, што кампанія «Народны рэферэндум» страціла свой патэнцыял і не можа існаваць у ранейшым фармаце. Мы заяўляем аб спыненні супольнай ініцыятывы «Народны рэферэндум» і далейшай супольнай працы па папулярызацыі яе пытанняў.

У той жа час, мы перакананыя, што ідэі «Народнага рэферэндуму» застаюцца актуальнымі для Беларусі і будзем іх адстойваць і надалей, інтэгруючы іх у свае грамадска-палітычныя праграмы рэфармавання Беларусі.

* * *

Юрась Губарэвіч: каманда Караткевіч прыватызавала ініцыятыву “Народны рэферэндум”

Пра прычыны кампаніі “Народны рэферэндум” і далейшыя планы кааліцыйнай працы распавёў намеснік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч.

Юрась Губарэвіч - крайні злева, gazetaby.com

Юрась Губарэвіч – крайні злева, gazetaby.com

-Што стала прысудам “Народнаму рэферэндуму”?

-Народны рэферэндум” у тым выглядзе, у якім задумваўся і рэалізоўваўся больш чым два гады – з мая 2013 года, сёння перастаў існаваць. Праблемы ўнутры арганізацыяў наступілі яшчэ ў перадвыбарчы перыяд, узніклі пэўныя супярэчнасці, і недзе са жніўня была спынена камунікацыя паміж ініцыятарамі кампаніі.

-Чаму спыніліся камунікацыі?

-Прычынай стала розніца ў падыходах да самой кампаніі і ў розным разуменні яе задач. Калі абвяшчалі “Народны рэферэндум”, мы меркавалі, што гэта самадастатковы інструмент для пошуку кампрамісу паміж рознымі часткамі грамадства, інструмент, які дазваляе без рэзкіх рэвалюцыйных зменаў пачаць рэформіы ў Беларусі. Натуральна, мы разлічвалі, што гэты механізм стане прымальным для ўсяго грамадства – не толькі праціўнікаў Лукашэнкі, але і яго прыхільнікаў. Такім механізмам з’яўляўся рэферэндум. Стратэгічна важна было не асацыяваць рэферэндум з адной ці некалькімі палітычнымі сіламі, было важна сабраць вялікую колькасць подпісаў у яго падтрымку.

На жаль, на апошніх прэзідэнцкіх выбарах каманда аднаго з апазіцыйных кандыдатаў прыватызавала ініцыятыву, заявіла, што выступае ад яе імя, чым дакладна абазначыла частку грамадства, для якой ініцыятыва можа быць прымальная. Калі раней “Народны рэферэндум” уяўляўся нейтральнай кампаніяй, то сёння існуе дакладнае размежаванне паміж прыхільнікамі таго ці іншага кандыдата. Людзі, якія галасавалі за Аяксандра Лукашэнку, не лічаць прымальнай для сябе праграму іншага кандыдата прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. Такім чынам “Народны рэферэндум” быў трансфармаваны і аслаблены.

-Што замест? Як кажуць, святое месца пустым не бывае…

-Форма супрацы, на жаль, сябе вычарпала. Але ідэі, якія мы агучылі два гады таму, пытанні, якія мы ўзнялі, не губляюць сваёй актуальнасці. Я кажу пра пазіцыю руха “За свабоду”. Наперадзе – парламенцкая кампанія 2016 года; натуральна, трэба прапанаваць альтэрнатыўныя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі выбарцам, якія падтрымаюць незалежных апазіцыйных кандыдатаў. У гэтыя праграмы мы будзем уключаць напрацоўкі “Народнага рэферэндуміа”, перадусім, для нас важныя чатыры пытанні: абмежаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў двума тэрмінамі, рэальнае самакіраванне, еўрапейская інтэграцыя – адно з ключавых пытанняў для руху “За свабоду”, а таксама адсутнасць на тэрыторыі Беларусі расійскіх вайсковых баз. Гэтыя пытанні будзем рэкамендаваць патэнцыйным кандыдатам, якіх мы будзем актыўна падтрымліваць.

Што да сацыльных пытанняў, то іх трэба па-іншаміу сфармуляваць і больш глыбока даследаваць: гаворка ідзе пра бясплатную адукацыю і медыцыну, а таксама пра пераразмеркаванне сродкаў дзярбюджэта за кошт паступленняў ад прыватызацыі.

Вынікі даследаванняў і працы з людзьмі за апошнія два гады паказалі, што людзі больш не вераць у сацыяльную дзяржаву, што ў любым выпадку патрэбныя рэформы, якія прывядуць да пагаршэння сацыяльнай сітуацыі. Нават такі папуліст, як Аляксандр Лукашэнка, дэманструе, што не здольны выканаць свае абяцанні. Проста абяцаць бясплатны пернік не выпадае, трэба паказаць канкрэтныя рэформы, каб беларусы атрымалі рэальны доступ да якаснай адукацыі і медыцыны, каб мелі магчымасць заробленыя грошы пускаць на ўласны дабрабыт, а не на латанне дзірак у дзяржбюджэце.

-Ці стаіць пытанне пра стварэнне новай кааліцыі?

-Пытанне гэтак увогуле не ставіцца, каб замест ранейшай кааліцыі з’явілася новая. Сёння адбываюцца розныя перамовы вакол пытанняў, якія могуць аб’яднаць розныя грамадскія і палітычныя сілы. У пэўных перамовах удзельнічае і рух “За свабоду”, але пра вынікі казаць яшчэ рана.

Глеб Юрын,

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме