00:15 18.11.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
КАНДЫДАТАЎ БУДУЦЬ ЛАВІЦЬ ЗА РУКІ?
Пакуль Цэнтральная выбарчая камісія праводзіць рэгістрацыю кандыдатаў, раённыя камісіі, адміністрацыі гарадоў прымаюць рашэнні аб месцах правядзення пікетаў і месцаў для сустрэчаў кандыдатаў, давераных асобаў з выбаршчыкамі.
Брэст не стаў выключэннем. У горадзе над Бугам адміністрацыя прапанавала праводзіць пікеты на ускраінах горада ці ў парках, якія амаль з'яўляюцца часткаю ляснога масіва. Першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ігар Маслоўскі, паведаміў нашаму радыё, што ёсць пункт у палажэнні аб зборы і агітацыі, які проста нельга ўспрымаць:
- Цікава гучыць у пастанове Маскоўскага і Ленінскага раёнаў наступны пункт: прыняць усе неабходныя захады для перасцярогі сустрэчаў кандыдатаў у Прэзідэнты РБ і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі ў месцах не прапісаных дадзеным рашэннем. Гэта, як на мяне, здаецца такі архаізм. Як гэта так? Скажам, прыехаў кандыдат у прэзідэнты ў горад, ён не можа прайсці па Савецкай, паціснуць рукі людзям? Міліцыя хіба яго кожны раз будзе лавіць?
Прапанаваныя ўладаю месцы для правядзення сустрэчаў з выбаршчыкамі знаходзяцца ў далёкіх ад цэнтра зонах, перш за ўсё, на думку актывістаў гэта будзе не зручна грамадзянам, якія павінны атрымоўваць рознабаковую інфармацыю.Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
13 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |