14:46 03.07.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Як падпісацца за адмену Дэкрэта №3?

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) працягвае кампанію за адмену прэзідэнцкага Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” і прапануе некалькі спосабаў, як можна падпісацца за адмену антыканстытуцыйнага дэкрэта, які прадугледжвае аплату беспрацоўнымі збора ў памеры 20 базавых велічынь (3,6 мільёны рублёў).

Спосаб №1

Першы спосаб заключаецца ў самастойных дзеяннях. Для гэтага неабходна запампаваць з сайта bsdp.org , раздрукаваць яго, падпісацца на ім, а таксама па магчымасці падпісаць як мага больш нязгодных грамадзян і выслаць яго на адрас Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

224030 г. Брэст, вуліца 17 Верасня, д.22-24. Кантактны тэлефон Тэл./факс +375 162 22 06 03.

Спосаб №2

У інтэрнэце ёсць петыцыя, пад якой ужо падпісалася больш за 38 тысяч грамадзян. Можна паставіць подпіс і пад ёй. Яе аўтар, Віталь Юрчанка, даў згоду на тое, каб актывісты БСДП таксама скарыстоўвалі яе для збору подпісаў ан-лайн. Петыцыя знаходзіцца па спасылцы.

Спосаб №3

Таксама вы можаце звязацца з абласнымі кіраўнікамі партыі, якія могуць перадаць вам падпісныя лісты для збору подпісаў, альбо адправіць за вашымі подпісамі валанцёраў.

Прыводзім іх кантакты:

Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП

Маслоўскі Ігар Уладзіміравіч

+375 33 641 30 35,

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі БСДП

Ладукас Таццяна Аляксандраўна

+375 29 224 20 03,

Старшыня Гродзенскай абланой арганізацыі БСДП

Рамашкевіч Алег Аляксандравіч

+375 25 703 90 80,

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП

Юрэвіч Анатоль Віктаравіч,

+375 33 649 43 45,

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі БСДП

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч

+375 29 904 04 06; +375 29 549 05 94,

Адказны за партыйную працу ў Гомельскай вобласці

Шабетнік Алег Васільевіч

+375 29 634 13 26,

Адказны за партыйную працу ў Магілёўскай вобласці

Барысаў Ігар Пятровіч

+375 29 743 51 52,

Вашыя подпісы і вашая актыўнасць вельмі важна для нас. Антыканстытуцыйны Дэкрэт №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” не мае права на існаванне і мусіць быць адменены.

Беспрацоўныя – не рабы!

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме