21:16 09.10.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Як адбываецца перадвыбарчая агітацыя на Берасцейшчыне

Да 11 кастрычніка засталося некалькі дзён і частка берасцейцаў ўжо паспелі вызначыцца – прагаласаваць за таго ці іншага кандыдата. Агітацыйная і інфармацыйная кампаніі ўсё яшчэ працягвабцца ў Брэсцкай вобласці. Ці прыкметна яна для простага беларуса?

У абласным цэнтры ўсе вітрыны ўстановаў і крамаў рознай формы ўласнасці запоўнены інфармацыйнымі плакатамі. Іх таксама можна набыць у кнігарнях Брэста, якія ўваходзяць у сетку ААТ "Брэсткніга”. Маленькія за 11 000 тыс. бел.руб., сярэднія - за 16000 тыс. бел. руб.

Як распавяла загадчыца адной з крамаў іх купляюць арганізацыі і прадпрыемствы, якім Цэнтральная выбарчая камісія не выдаткавала такія плакаты. Напрыклад, прадпрыемства "ЖКГ” масава закупіла інфармацыйныя плакаты аб выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На якія сродкі яны гэта закупілі і чаму ЦВК не забяспечыў інфармацыйнымі матэрыяламі, на якія выдаткоўваюцца сродкі - адказ на гэтае пытанне ніхто з работнікаў крамаў не ведае.

У самім Брэсце размяшчаць плакаты можна на інфармацыйных стэндах і вітрынах прадпрыемстваў і ўстановаў усіх форм уласнасці пасля вуснага ўзгаднення з кіраўніцтвам. Рашэнне гарвыканкама дазваляе мясцовым кіраўнікам самастойна «даваць дабро» аб прадастаўленні месцаў для нагляднай агітацыі. Па словах даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты Таццяны Караткевіч, адміністратары або самастойна прымаюць рашэнні або, спасылаючыся на вышэйшае кіраўніцтва, адмаўляюць у размяшчэнні плакатаў. З-за таго, што працэдура ўзгаднення можа заняць шмат часу, без плакатаў засталіся дзяржаўныя аптэкі і крамы буйных сетак.

Берасцейцы могуць убачыць плакаты кандыдата ў Прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча на гарадскіх тумбах, Таццяны Караткевіч - на выбарчых участках і вітрынах крам, Аляксандра Лукашэнкі ў прадпрыемствах гандлю.

Рашэнне аб выдзяленні месцаў раённыя выканаўчыя камітэты прымаюць самастойна і рамкі Выбарчага кодэкса тлумачацца ў кожным раёне своеасабліва. Калі праверыць ўсе раённыя рашэнні па шкале лаяльнасці да дэмакратыі, то Кобрынскі раён апынецца найбольш дэмакратычным: агітацыйныя матэрыялы можна размяшчаць на інфармацыйных стэндах і вітрынах прадпрыемстваў любых формаў уласнасці.

Праўда агітацыйнай прадукцыі ў горадзе мала – заўважны інфармацыйныя плакаты аб даце выбараў і адзінкавыя плакаты кандыдатаў Караткевіч і Лукашэнка. Праблемы ў перадвыбарных штабоў ўзнікаюць толькі ў аб'ектах гандлю крам "Еўраопт” - адміністратары спасылаюцца на забарону любой рэкламы без ўзгаднення з галаўным офісам.

Мінімум перадвыбарчай свабоды і наогул згадак пра выбары ў Драгічынскім раёне. Пустыя вітрыны крам і пошты. Толькі ў цэнтры горада па доўгай расцяжцы ў гарадскім парку разумееш, што ў краіне выбары. Рашэннем Драгічынскага райвыканкама прадугледжана пісьмовае ўзгадненне пры размяшчэнні матэрыялаў. Працэдура ўзгаднення вядома ж не прадугледжаная, што дае магчымасць пры дапамозе бюракратычнай машыны перашкаджаць агітацыі. У выніку жыхары горада Драгічын могуць убачыць толькі агульныя інфармацыйныя плакаты на участках і адзінкавыя плакаты Таццяны Караткевіч на адзінай гарадской тумбе.

Бяразоўскі райвыканкам у сваім рашэнні паказаў, што ўзгадненне павінна быць вусным. На вітрынах прадпрыемстваў гандлю і ўстановах сферы абслугоўвання ёсць інфармацыйныя плакаты. Улічваючы той факт, што сетка крам мае аднаго ўласніка, дазвол на размяшчэнне было атрымана не складана.

У кампанію па назіранні за выбарамі "Права выбару-2015” уваходзяць восем арганізацый: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, "Гавары праўду!”, "Рух "За Свабоду!”, Партыя БНФ, Беларуская партыя "Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаванне на іх.

Прэс-служба кампаніі назірання "Права выбару-2015"

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме