14:30 17.06.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Гараджане не вытрымліваюць барацьбы з чыноўнікамі
Больш як за паўгода цягнецца цеснае супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі актывістамі і жыхарамі Брэста ў сферы паляпшэння сацыяльнага стану горада.
За гэты час актывісты падвялі сваю статыстыку, якая сведчыць аб тым, што, на жаль, многія гараджане не вытрымліваюць барацьбы з чыноўнікамі за свае правы.
Старшыня гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады)” Ганна Канюсса свайго асабістага досведу ведае, што большасць людзей праз некалькі месяцаў змагання з чыноўнікамі і створанаю імі сістэмаю проста адмаўляюцца ад сваіх прэтэнзій:
– У выніку мнагамесячнай барацьбы з уладамі людзі губляюць веру ў тое, што нешта можа змяніцца. І гэта даволі часта сустракаецца. Мы спрабуем сваім прыкладам альбо прыкладам добрых спраў, якіх мы дасягнулі, неяк вярнуць веру ў людзей, у тое, што яны нешта могуць рабіць. У тое, што яны могуць вырашыць гэтыя пытанні, толькі яны могуць ініцыяваць гэтыя пытанні і толькі яны могуць пракантраляваць рашэнні гэтых пытанняў. Канешне, неабходна юрыдычная і прававая дапамога насельніцтву, таксама неабходна, каб СМІ больш актыўна паказвалі прыклад гэтых добрых спраў – таго, што змаглі дасягнуць выніку.
Актывісты адзначаюць, што людзі ўжо не маюць ранейшага страху, але пры гэтым большая палова спрабуе свае праблемы проста перакласці на галовы іншых.
Обсудить новость на Форуме
11 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |