23:31 11.05.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Гарадзенца звольнілі з працы за палітычную дзейнасць

Кіраўніцтва Гарадзенскай абутковай фабрыкі звольніла з працы грамадскага актывіста Ігара Дзьячкова, які з’яўляецца сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці.

Прычына звальнення – палітычная дзейнасць актывіста, які падчас выбараў быў назіральнікам ад праваабарончага цэнтра “Вясна”. Ігару Дзьячкову паведамілі пра гэта ў адміністрацыі абутковай фабрыкі:

– Была размова з дырэктарам. Працаваў 18 гадоў. Пытаюся, што здарылася, каму я перашкаджаю? Кіраўніцтва, іх намеснікі паглядзелі, што браў удзел у выбарах. Быў выпадак таксама, калі мяне не было на працы, а прыходзілі людзі ў пагонах і шукалі мяне па горадзе. У іх такія пытанні: “Што табе не падабаецца?”

Яшчэ адна прычына звальнення, на думку Ігара Дзьячкова, палягае на яго актыўнай пазіцыі па абароне правоў працоўных. Грамадскі актывіст, які з’яўляецца высока-кваліфікаваным слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў, нястомна дамагаўся падвышэння заробкаў на абутковай фабрыцы.

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме