09:45 30.06.2018 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Ганна Канюс: Людзі салідарызуюцца ў супрацьдзеянні ўладзе

Фота iлюстрацыйнае
“Нельга будаваць такія прадпрыемствы каля вялікага горада, не спытаўшы пра гэта ў людзей”. Так старшыня Берасцейскай гарадской арганізацыі партыі БСДП (Грамада) Ганна Канюс каментуе сітуацыю з будаўніцтвам акумулятарнага завода блізу Берасця.Палітык прыгадвае, што грамадскія слуханні па гэтым пытанні прайшлі з парушэннямі. Кожную нядзелю незадаволеныя блізкасцю шкоднай вытворчасці берасцейцы выходзяць у цэнтр горада. Кажа Ганна Канюс:– Гэта добра, што людзі салідарызуюцца ў гэтым супрацьдзеянні ўладам. Акрамя таго, яны прыходзяць на суды адзін да аднаго, таму што судоў таксама шмат. І ўжо пайшлі звальненні з працы, актывісты лічаць, што гэта звязана з пратэстнай грамадскай дзейнасцю. Гэта добра, калі людзі хоць на такім прыкладзе, аднак пачынаюць сябе адчуваць грамадзянамі, грамадзянскай супольнасцю.Узвядзенне акумулятарнага завода пачалося на прамысловай пляцоўцы “Аэрапорт” у свабоднай эканамічнай зоне “Брэст”. На заводзе плануецца наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэяў. Жыхары берасцейскага рэгіёну сабралі 37 тысяч подпісаў супраць гэтага будаўніцтва, якія перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта.
Обсудить новость на Форуме
5 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |