17:47 01.05.2010 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ІГАР МАСЛОЎСКІ: УСЁ ВЫРАШЫМ НА З'ЕЗДЗЕ
З'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" павінен адбыцца ў жніўні бягучага году, на якім мусіць высветліцца асноўнае пытанне аб удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі. Пакуль сацыял-дэмакраты не заяўлялі аб сваім фармаце ўдзелу і магчымым кандыдаце, па словах намесніка старшыні партыі Ігара Маслоўскага да з'езда ўсё застанецца без зменаў.
Сацыял-дэмакраты рыхтуюцца да свайго з'езду, які мусіць вырашыць важныя пытанні, але ўжо існуе пастанова Прэзідыума "Грамады" адносна прэзідэнцкіх выбараў, адзначае намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Ігар Маслоўскі:
- Мінулым годам была прынятая пастанова Прэзідыума партыі, што мы, сацыял-дэмакраты можам вылучыць свайго кандыдата ў прэзідэнты. Былі названыя і імёны гэтых людзей, але пастанова далей не пайшла, але факт ёсць факт. Падтрымаць такога кандыдата згодна са статутам можа з'езд партыі.
З сярэдзіны траўня пачынаюцца справаздачныя канферэнцыі гарадскіх і абласных арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада".
Ян Бязручка,, Брэст
Обсудить новость на Форуме
13 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |