04:46 13.05.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
“Гістарычная тэматыка — невычарпальная...”
“Гістарычная тэматыка — невычарпальная...”. Сведчаннем гэтаму стала яшчэ адна сустрэча ў Верхнядзвінску, якая адбылася дзякуючы намаганням работнікаў бібліятэчнай сістэмы раёна, і самы актыўны ўдзел у якой прымалі мясцовыя грамадскія актывісты.
Расказвае Валянціна Болбат, кіраўнічка Віцебскай абласной арганізацыі БСДП (Грамады):
--Зазначу, што гэта імпрэза з удзелам расійскага гісторыка Аляксандра Чароміна, не адзінае мерапрыемства, якое ладзілася супольнымі высілкамі. Можна казаць, што апошні год стаў плённым менавіта ў накіраванасці на супольную працу раённай бібліятэкі і грамадскіх арганізацый , асабліва па тых тэмах , якія вызначаюць , у значнай ступені, накірунак працы ўстаноў культуры і інтарэс грамадзян. А мяркуючы па тым, якую колькасць цікаўных людзей збіраюць такія імпрэзы, можна казаць пра тое, што гістарычная тэматыка настолькі невычарпальная, наколькі мы, беларусы, будзем прагнуць ведаць пра наша мінулае.
А распавядаў А.Чаромін не пра падзеі расійскай гісторыі, а пра наша роднае, беларускае — пра падзеі X-XІVст.ст. у Тураўскім княстве, якія знайшлі адлюстраванне на старонках выдадзенай ім кнігі з аднайменнай назвай. Чытачы знойдуць у ёй апісанне падзей далёкай мінуўшчыны, на якія аўтар знайшоў дакументальныя спасылкі нават у бібліятэцы Ватыкана, куда маюць доступ далёка не ўсе гісторыкі. На чарзе — гісторыя Полацкага княства і, па словах аўтара, чарговыя сустрэчы ў Верхнядзвінску.”
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |