15:30 18.12.2013 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Дэмактывісты абмеркавалі падрыхтоўку да мясцовых выбараў

У Баранавічах адбылася сустрэча мясцовага актыва кампаніі “Гавары праўду!”, арганізаваная рэгіянальнымі актывістамі кампаніі Валянцінам Лазарэнкавым і Вячаславам Болбатам.
На сустрэчы ішла размова пра падрыхтоўку да мясцовых выбараў. Таксама абмеркавалі, як спалучыць мясцовыя выбары з "Народным рэферэндумам", кажа Сяргей Вазьняк, адзін з кіраўнікоў кампаніі “Гавары праўду”:
- Людзі разглядаюць гэтую выбарчую кампанію не проста як выбарчую, а як палітычную, як магчымасць працаваць з насельніцтвам. Мы можам зрабіць кампанію мясцовых выбараў як вельмі добры старт кампаніі “Народны рэферэндум”. Кожны кандыдат, які пойдзе ад кампаніі “Гавары Праўду!”, будзе агітаваць не толькі за сябе, але і гаварыць пра нацыянальную павестку пераменаў.
Па словах Сяргея Вазьняка, важна, што гэтыя пытанні абмяркоўвалі і прадстаўнікі іншых партый, якія прысутнічалі на сустрэчы.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |