00:00 07.09.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Да дня беларускай пісьменнасці і друку ў Верхнядзвінску прайшла прэзентацыя “На выспах жыцця” (ФОТА)
Напярэдадні свята беларускай пісьменнасці і друку грамадскія актывісты і сябры Беларускай сацыял-дэмакртычнай партыі правялі чарговую імпрэзу з выдатнымі літаратурнымі творцамі – сябрамі абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Францам Сіўко і паэткай-бардам Лерай Сом. На імпрэзу прыйшлі не толькі аматары мастацкага слова - гараджане, для якіх чаканыя госці з’яўляюцца ўжо даўнімі сябрамі. Паслухаць жывое слова знаных майстроў пяра і паўдзельнічаць у гутарцы пра сучасныя праблемы літаратуры і грамадскага жыцця прыехалі на роварах і сябры народнага клуба “Белыя вароны” з Каханавічаў.
Франц Сіўко распавёў пра свае творчыя набыткі і планы, прэзэнтаваў паэтычны зборнік “Ад ніў прыдзвінскіх”, у які ўвайшлі і вершы верхнядзвінскіх паэтаў, а таксама прачытаў некалькі сваіх твораў, адказаў на пытанні прысутных. Лера Сом на гэты раз была без гітары, але і без шасціструннай сяброўкі была на хвалі жывой увагі слухачоў. З мясцовых найбольш актыўнымі выступоўцамі былі гаспадыня “Рубону” Валянціна Болбат, яна ж арганізатар імпрэзы, паэт Антон Бубала і лідар “белых варонаў” Пётр Квяцінскі, які дэбютаваў у новай якасці – пісьменніка, аўтара кнігі - зборніка эсэ “Лики судьбы”.
Стараннямі сябровак з грамадскіх арганізацый была створана ўтульная атмасфера. Падагрэтыя гарбатай ды кавай, удзельнікі сустрэчы доўжылі гутарку ў кулуарах. Франц трапіў у абдымкі колішняй каляжанкі па працы ў СШ № 2, настаўніцы, якую вельмі любілі вучні, а цяперашняй пенсіянеркі Галіны Іванаўны Ахламёнак, а Лера апынулася ў коле сябровак, якіх цікавіла тэма сямейнага жыцця ды жаночай долі і ролі жанчыны ў грамадстве. Валянціна Болбат прапанавала прагляд запісаных на кампутары матэрыялаў аб дзейнасці суполак інфармацыйна-рэсурсовага цэнтру “Рубон”. Развітваліся з сяброўскімі зычэннямі на здароўе ды шчасце і шчырым жаданем новых сустрэч.
Паэтычны зборнік “Ад ніў прыдзвінскіх” быў уручаны дырэктару цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна Але Гендзік (гл. фота ніжэй).Хутка чакаецца яго прэзентацыя.
Обсудить новость на Форуме
1 февраля 2026
| « | Февраль 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |