05:15 25.02.2022 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Cтаршыня БСДП Ігар Барысаў выказаўся пра расійска-украінскую вайну

"Будучыня ўсёй Усходняй Еўропы вырашаецца ва Украіне, - напісаў у сваім ФБ старшыня БСДП:Калі Украіна выстаіць, дасць належны адпор - у нас яшчэ будзе шанец на незалежную дэмакратычную Беларусь.Калі не, то гэта пачатак рэстаўрацыі таго, што было названа "безумоўнай трагедыяй" у 1991 г. - распад СССР.У Беларусі для гэтага ўжо створаны фундамент - зачышчана ўсё беларускае, знішчана грамадзянская супольнасць, абмежаваны свабоды грамадзян, перастаў працаваць закон. Фактычна мы, з грамадзян з абмежаванымі правамі (у першую чаргу права выбіраць і быць абранымі), пераўтвараемся ў падданых... саюзнай дзяржавы.Мяркую, што ў Крыму ў свой час думалі, што яны вяртаюцца ў Расію, а яны вярнуліся ў рэваншыруючы імперскі таталітарызм...Праз гульню ў саюзную дзяржаву мы, беларусы, апунуліся тамака ж...Спадзяюся, што гэта атрымаецца ў вас, украінцаў!Спадзяюся, што неабгрунтаваная агрэсія будзе спынена і яе ініцыятары панясуць адказнасць.На гэтым фоне беларускі рэферэндум не мае абсалютна ніякага стратэгічнага значэння - хоць малюй крыжыкі, хоць стаў нулікі..."

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме