17:30 15.07.2016 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ці проста пражыць без асабістай гаспадаркі?

“Чаму яны нас так не навідзяць?”. Менавіта так вобразна акрэсліў стаўленне бераставіцкіх уладаў да людзей адзін з уладальнікаў невялікіх забудоваў для вядзення асабістай гаспадаркі.

14 ліпеня 2016 года ў Вялікай Бераставіцы жыхары вуліц Матросава і Анохіна сабраліся на сход, каб выказаць сваё абурэнне дзеяннямі мясцовых уладаў, якія выказалі намер знясці невялікія гаспадарчыя забудовы ў раёне г.зв. Чваракоў, дзе люді трымаюць свае невялічкія гаспадаркі. На сход быў запрошаны старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алег Рамашкевіч. Нягледзячы на дождж, які ўжо з раніцы няспынна паліваў зямлю, людзі сабраліся і абмяркавалі сваё становішча. Уладальнікамі невялікіх хлеўчыкаў пераважна з’яўляюцца пенсіянеры, якім здароўе яшчэ дазваляе трымаць некую жывёлу і птушку дзеля паляпшэння свайго харчовага забяспячэння, а астатняе, як вядома, для паспалітага грамадзяніна Беларусі становіцца ўсё меней і меней даступным.

Алена, пенсіянерка:Як можна сення выжыць за два мільёны у месяц? А тут яшчэ хочуць каб людзі з жывёлы нічога не маглітрымаць. Улада нічога альтэрнатыўнага не прапануе. Няўжо на балконе жывёлу трымаць? Пайсці купляць у краму, але за што ? Два мільёны хапае на хлеб і ваду, больш ні на што пенсіі не застаецца. Курыцу дзеля свайго яйка нельга трымаць, бульбу садзіць немагчыма, бо ня будзе дзе надзейна захоўваць.Няхай нам узаконяць гэтыя хлеўчыкі, мы гатовы заплаціць налог, але няхай дазволяцьгаспадарыць.

Аляксандр, пенсіянер: раней было прасцей і даступней з кармамі для хатняй жывёлы і птушак, а сёння ўвогуле ужо і трымаць хатнюю жывёлу не даюць, усё абрэзалі.Нельга мець ямы пад бульбу, а дзе яе у шматпавярхоцы захоўваць? У падвале? Але ж яна там расце і гніе. Тым, хто не трымае жывёлу, прыходзіцца браць свініну і гавядзіну ў краме. А якое яно там па якасці, хто ведае? Дзецям няма чым памагчы, паспрабуй сёння. Рамонт у кватэры зрабілі, мэблю няма за што купіць. Я хоць і на пенсіі, але пайшоў бы куды-небудзь працаваць, напрыклад сторажам, ці яшчэ кім, але ж няма дзе ісці. Працы няма. Што казаць - няма яе нават для маладых, вунь колькі іх бадзяецца без працы.

Аляксандр, працуе: Улада нам нічога нам не тлумачыць. Асноўныя тлумачальнікі, пад час зносу аднаго з гаражоў, рабочыя ЖКГ, маўляў, указ Прэзыдэнта.Няма павагі зараз ні да каго і ні да чаго.Трэба павагі дабівацца да сябе.

Галіна, пенсіянерка:Хочуць зону адпачынку зрабіць, але для каго? Забяры сёння ў пенсіянеркі той жа агародзік, якая жыве адна ў шматпавярхоўцы, як ёй выжыць?

Рамашкевіч Алег: Некалі галоўны кіраўнік краіны абяцаў вярнуць Савецкі Саюз і здаецца у нечым гэта ўдалося, напрыклад, у вяртанні нашых людзей да натуральнай гаспадаркі з прычыны усё болей недаступнай магчымасці набываць харчаванне з іншых крыніц, праз высокія цэны і падазроную якасць. Але, як аказваецца, нават тут вярнуцца да старой, ну хоць савецкай схемы па забяспячэнню сваіх семьяў харчамі, аказваецца забароненым дзеяннем. Мы, прадстаўнікі БСДП, лічым найважнейшым у такіхвыпадках быцьз нашымі грамадзянамі і разам адстойваць свае правы. І пакуль у краіне наша эканоміка не пачне надзейна выбірацца з крызіса, альбо мы адстаім права грамадзянаў на такую форму гаспадарання і размяшчэння прыватных гаражоў,ці на нешта альтэрнатыўнае, што задаволіць усе бакі, альбо пакажам гэтае, як прыклад ігнаравання мясцовай уладаймеркаванняў грамадзянаў і прыцяснення правоў людзей, хіба ужо на выжыванне.

Па выніках схода вырашана пакуль пісьмова звярнуцца ў мясцовы райвыканкамз мэтай выслухаць меркаванне грамадзянаў і прыпыніць дзейнасць Бераставіцкага РУП ЖКГ па зносу гаспадарчых забудоў у раёне вул. Анохіна.

Гродзенская прэс-групаБСДП

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме