10:30 15.03.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Ці можна верыць Лукашэнку?












Паводле заявы Аляксандра Лукашэнкі Канстытуцыя краіны адпавядае міжнародным стандартам і прайшла экспертызу ў Венецыянскай камісіі. Ці так гэта насамрэч?

У сярэдзіне студзеня, знаходзячыся ў парламенце і прадстаўляючы новыя кадры, Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Нам намякаюць, што трэба прымусіць Беларусь правесці выбары на прынцыпах міжнародных стандартаў. Супакойцеся – выбары ў Беларусі пройдуць выключна сумленна, на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая не супярэчыць міжнародным стандартам. У нас ёсць заключэнне адпаведнай Венецыянскай камісіі на нашу Канстытуцыю. Вось так пройдуць выбары».

Мечыслаў Грыб

Па меркаванні экс-старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Мечыслава Грыба, падобная заява беспадстаўная і не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта ён паведаміў сайту .

«На самой справе Венецыянскую камісію праходзіў праект Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рэдакцыі 1994 года. І было станоўчае рашэнне камісіі, – кажа Мечыслаў Грыб. – Што тычыцца дадаткаў і змяненняў у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія былі ўнесеныя на рэферэндуме 1996 года, то яны Венецыянскую камісію не праходзілі, таму што сусветная супольнасць прызнала гэты рэферэндум нелегітымным. Камісія не магла прымаць да разгляду Канстытуцыю пасля нелегітымнага рэферэндуму. Да рэферэндуму Канстытуцыя таксама не магла прайсці Венецыянскую камісію, таму што была надрукаваная толькі перад самымі выбарамі».

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме