10:00 21.02.2011 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
ЦІ СТВОРЫЦЬ ЛУКАШЭНКА КІШЭННУЮ АПАЗЫЦЫЮ?
У канцы мінулага тыдня Аляксандар Лукашэнка вярнуўся з Сочы, і выступіў з шэрагам даволі важных заяваў. Гэта было першая зьяўленьне беларускага кіраўніка на публіцы за апошнія два тыдні.
Аляксандар Лукашэнка працягнуў тую лінію, якую ён разьвівае ў адносінах з Захадам пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Гэта даволі бескампрамісная лінія на канфлікт, на пагаршэньне адносінаў. Лукашэнка чарговы раз заявіў, што яго не цікавіць рэакцыя Захаду на пашырэньне ідэалягічнага канфлікту з краінамі Эўропы і на дзеяньні беларускай улады ўнутры краіны.
"Пляваць я хацеў на ўсе іх камэнтары. Гэта злыя і непрыстойныя людзі. Зь імі нельга ні размаўляць, ні выбудоўваць адносіны, – сказаў Аляксандар Лукашэнка, маючы на ўвазе крытычную рэакцыю Захаду на першы прысуд удзельніку Плошчы. Відавочна, Лукашэнку рыхтуе беларускую грамадзкую думку да кардынальнага пагаршэньня адносінаў з Эўропай і ЗША – маўляў, яны злыя і непрыстойныя, таму і выступаюць з санкцыямі. Мы бачым, што зараз адбываецца з афіцыйнымі СМІ, якія нібыта з ланцуга сарваліся ў антызаходнім шале, асабліва дастаецца немцам і палякам.
Дзьве тэзы пра апазыцыю
Падчас адказваў на пытаньні журналістаў Лукашэнка таксама выказаўся пра апазыцыю. Тут прагучала два тэзіса. Па-першае, Лукашэнка імкнецца укараніць у сьвядомасьці беларусаў фармулёўку – "апазыцыя – гэта вайна". Менавіта так выказаўся сам Лукашэнка, гаворачы, што гэта ўжо ўбіта ў памяці людзей. Тут, дарэчы, ужыты такі вядомы дэмагагічны ход – нейкую спрэчную і непраўдзівую думку падмацоўваць фразамі накшталт "як добра ўсім вядома", "як лічыць большасьць" і гэтак далей.Другі тэзіс Лукашэнкі – пра магчымасьць зьяўленьня канструктыўнай апазыцыі. "Хоча апазыцыя канструктыўная зьявіцца – хай зьяўляецца" – сказаў Лукашэнка. "Я хачу, каб у нашай краіне людзі не толькі на кухнях шапталіся і нешта абмяркоўвалі, я хачу, каб людзі, як сапраўдныя беларусы, прыстойныя, абмяркоўвалі праблемы", -- сказаў Лукашэнка. Па-першае, гэта паказвае, што Лукашэнка разумее, што трэба даць выпусьціць пару, што незадавальненьне, якое назапашваецца на кухнях, можа калісьці выбухнуць.
Гэта можна было б успрымаць як звычайную традыцыйную рыторыку кіраўніка дзяржавы, але апошнім часам якраз у асяродзьдзі самой апазыцыі ўзмацніліся размовы пра тое, што апазыцыя зараз дзеліцца на тую, якая змагаецца з рэжымам і тую, якая супрацоўнічае зь ім. Магчыма, судовыя працэсы і пытаньне эканамічных санкцыяў правядзе яшчэ большы водападзел. Ці прыкладзе тут сваю руку ўлада, ці пажадае накіраваць гэты працэс у патрэбнае рэчышча, цяжка сказаць. Пакуль Лукашэнка абыходзіўся без кішэннай апазыцыі, але падзеі 19 сьнежня могуць пераканаць яго, што бяз гэтага не абысьціся.
Віталь Цыганкоў
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |