11:30 05.08.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Брэст: сацыял-дэмакраты скардзяцца ў пракуратуру і дзяржаўны кантроль на мясцовы райвыканкам

Падставай для скаргі з’явіліся звесткі пра тое, што Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт аддаў у арэнду прыватнай фірме участак ракі Мухавец працягласцю 10 кіламетраў - ад мяжы горада Брэста да мяжы з Жабінкаўскім раёнам.
Калі інфармацыя пра існаванне дамовы аб арэндзе гэтага ўчастка паміж райвыканкамам і ТАА “Белэлектрабудмантаж” пацвердзілася (неўзабаве тут плануюць арганізаваць платную аматарскую лоўлю рыбы), абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заявіла пра пачатак кампаніі, накіраванай на вяртанне ў агульнадаступнае карыстанне ўчастка ракі Мухавец. “Дадзены ўчастак ракі ў адпаведнасці з Законам РБ “Аб ахове навакольнага асяроддзя” аднесены да прыроднай тэрыторыі, якая падлягае спецыяльнай ахове, - распавёў старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі. - Гэта тэрыторыя Мухаўца ўнікальная, бо тут знаходзяцца месцы нерасту і зімавальныя ямы, утрымліваецца вельмі разнастайная іхтыяфаўна.У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі нетры, воды, лясы складаюць выключную ўласнасць дзяржавы, але ў дадзеным выпадку мы назіраем, што арэнда ўчастка ракі наўпрост супярэчыць заканадаўству, бо натуральныя прыродныя водныя аб'екты не могуць быць прадметам арэнды з мэтай прамысловай лоўлі рыбы”.
Кіраўнік брэсцкіх сацыял-дэмакратаў дадаў, што зварот пракуратуру і кантрольныя органы ўлады мае на мэце дамагчыся правядзення належнай праверкі наконт заключэння дамовы пра арэнду ракі Мухавец і ўтрымлівае заклік аднавіць законныя правы грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. “Увогуле мы плануем надаць шырокае грамадскае гучанне гэтай праблеме і будзем выкарыстоўваць усе легальныя спосабы для адмены згаданай дамовы”, - паведаміў Ігар Маслоўскі.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |