22:45 25.07.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
Брэсцкія сацыял-дэмакраты пратэстуюць супраць "узаконенага браканьерства"
Менавіта так актывісты характарызуюць перадачу ў арэнду 10 кіламетраў ракі для прамысловай лоўлі рыбы.
Частку ракі Мухавец Брэсцкі райвыканкам здаў у арэнду на 5 год прадпрыемству "Белэлектрабудмантаж". Арандаваны ўчастак пачынаецца ад Чырвонага Двара да мяжы з Жабінкаўскім раёнам.

Па словах кіраўніка абласной арганізацыі БСДП(Грамада) Ігара Маслоўскага, дадзены ўчастак ракі ўнікальны разнастайнасцю іхтыяфаўны: тут водзяцца еўрапейскі сом, судак, лешч і іншыя віды рыб. На думку актывіста, з-за прамысловай лоўлі дадзеныя віды рыб могуць знікнуць, а тэхналогій па іх штучным вырошчванні ў Беларусі практычна няма.
"Якое можа быць вядзенне рыбалоўнай гаспадаркі, калі гэта будзе просты адлоў рыбы з выкарыстаннем сетак, з выкарыстаннем неваду, з выкарыстаннем жакаў. Немагчыма ў такіх умовах правесці праверку, ці гэтая арганізацыя займалася зарыбленнем рыбы".
Брэсцкія сацыял-дэмакраты абвясцілі доўгатэрміновую кампанію па вяртанні ўчастку ракі ў агульнадаступнае карыстанне. Паводле Канстытуцыі РБ, натуральныя прыродныя аб'екты з'яўляюцца ўласнасцю дзяржавы, таму яны не могуць быць прадметам арэнды. Актывісты патрабуюць, каб участак ракі вярнуўся сапраўдным гаспадарам — народу Беларусі. Працягвае Ігар Маслоўскі:
"Натуральны прыродны аб'ект — рака — не можа быць прадметам арэнды любога прадпрыемства, любой уласнасці. Тым больш што гэтае прадпрыемства не профільнае, а павінна займацца тым, што прапісана ў самой назве: гэта — электрычнасць, будаўніцтва, нейкі мантаж. Гэта таварыства з абмежаванай адказнасцю, таму нават з назвы вынікае, што адказнасць абмежаваная".
У межах кампаніі актывісты плануюць правесці збор подпісаў сярод мясцовых жыхароў. Таксама яны накіруюць звароты ў кантрольныя і праваахоўныя органы, каб была праведзена праверка законнасці дзеянняў улады.
Фота: virtual.brest.by
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |