10:45 08.05.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Бюлетэнь “За наш горад” выдаецца каля пяці гадоў


Бюлетэнь Берасцейскай абласной арганізацыі сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) “За наш горад” атрымалі жыхары Лунінецкага раёну.

«Яны змогуць даведацца пра апошнія падзеі ў рэгіёне з незалежных крыніцаў», – кажа распаўсюднік бюлетэня, сябра партыі Віталь Каліноўскі:

– Прадстаўленая вельмі важная для людзей інфармацыя адносна правоў працоўных. Раней дзень працы адзначалі дэманстрацыямі, а цяпер іх забараняюць, у тым ліку і на Берасцейшчыне.

Паводле В. Каліноўскага, прыцягнула ўвагу жыхароў Лунінеччыны заява сацыял-дэмакратаў адносна Дэкрэта прэзідэнта аб дармаедах з пратэстам супраць гэтага дэкрэту.

Бюлетэнь “За наш горад” выдаецца каля пяці гадоў накладам у 299 экземпляраў. Рэдактар выдання – Ігар Маслоўскі. Па магчымасці бюлетэнь распаўюджваецца ў розных кропках Берасцейскага рэгіёну.

Беларускае Радыё Рацыя

20150430_142116.jpg

20150430_143142.jpg

20150501_153721.jpg

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме