09:00 10.02.2015 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"
’’Берасцейскае права’’ шукае шляхі да чытачоў

Каля трох соцен экзэмпляраў бюлетэня ’’Берасцейскае права’’ за першы тыдзень лютага распаўсюдзілі актывісты берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) разам з прафсаюзнымі актывістамі і праваабаронцамі. Інфармацыйныя матэрыялы на тэму права на доступ да атрымання адукацыі атрымалі на цэнтральных вуліцах гораду яго жыхары, – пра гэта распавёў адзін з арганізатараў акцыі, палітык Ігар Маслоўскі:
- Бюлетэнь атрымліваюць з большага мэтавыя групы. Гэта людзі, якія ставілі подпісы, напрыклад, за дзіцячы гарадок, ці подпісы за даступнасць адукацыі, але тым не менш мы бюлетэнь імкнемся распаўсюджваць і публічна, адкрыта. Гэта пешаходная вуліца Савецкая, гэта прыпынкі, каб таксама і іншыя мэтавыя групы маглі скарыстацца з гэтай інфармацыі.
Як адзначыў актывіст, яшчэ адна не менш важная тэма, што была закранутая ў выданні – гэта адсутнасць самакіравання ў горадзе. Без доступу па інфармацыі пра гарадскі бюджэт прадстаўнікі грамадства не могуць даведацца, колькі і чаму выдаткоўваецца грошай на галіну адукацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |