22:45 22.04.2014 | Все новости раздела "Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)"

Берасцейскія палітыкі па-рознаму ставяцца да ЧС па хакеі

Беларусь амаль падрыхтаваная да правядзення Чэмпіянату свету па хакеі. Берасцейскія палітыкі падзелены: адныя выступаюць за тое, што спорт не мае нічога агульнага з палітыкай, іншыя лічаць, што чэмпіянат варта выкарыстаць у якасці інфармацыйнай кампаніі.

Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек перакананы, што ў час чэмпіянату варта даносіць інфармацыю пра наяўнасць палітычных зняволеных у Беларусі:

- Сёння разглядаем шэраг акцый, якія мы хацелі б правесці. Бо мы лічым, што Чэмпіянат свету па хакеі ў той час, калі ў нас ёсць палітвязні, гэта нячэсная гульня. Мы будзем інфармаваць замежных гасцей і замежную прэсу. Ужо ёсць напрацоўкі, як гэта будзем ажыццяўляць. Але ёсць перашкоды з боку ўлады.

Актывіст кампаніі “Гавары Праўду!”, старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Маслоўскі лічыць, што чэмпіянат свету па хакеі павінен быць нейтральнай падзеяй:

- Жыхары Беларусі – гэта патрыёты сваёй Радзімы. Яны будуць на баку сваёй каманды. І я лічу нармальным і правільным, што мы як аматары павінны хварэць за зборную Беларусі і жадаць ёй перамогі. Зборная Беларусі не належыць ні Лукашэнку, ні чыноўнікам, таму я асабіста буду хварэць за нашу зборную і жадаць ёй перамогі. Думаю, нашы ўсе партыйцы таксама будуць мець такую пазіцыю.

Чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Беларусі з 9 па 25 траўня. Чакаюцца шматлікія візіты замежных гасцей.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Уладзімір Вуек :

Ігар Маслоўскі:

Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)

  Обсудить новость на Форуме